Яшчэ больш моцныя, чым у папярэднія дні, дажджы сур’ёзна ўскладняюць дапаможныя і выратавальныя працы у Пакістане. Улады гэтай краіны спрабуюць дапамагчы мільёнам людзей, якія пакінулі свае дамы у выніку самай моцнай паводкі ў гісторыі краіны.
Прэм’ер-міністар Пакістану Сайед Юсуф Разы Гелані сёньня наведаў пацярпелыя раёны на поўдні краіны і заклікаў павялічыць дапамогу пацярпелым.
Афіцыйныя асобы Пакістану паведамілі, што дрэннае надвор’е перашкаджае палётам верталётаў, якія ўдзельнічаюць у выратаваньні людзей і дастаўцы дапамогі.
У краіне абвешчана так званая “Чырвоная трывога” – рэжым надзвычайнай сытуацыі ў чаканьні разьліву рэчкі Інд. Сыноптыкі прадказваюць узмацненьне залеваў у бліжэйшыя суткі.