Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славуты гісторык Тоні Джадт памёр у Нью-Ёрку


У Нью-Ёрку ва ўзросьце 62-х гадоў ад цяжкай хваробы памёр вядомы гісторык Тоні Джадт.

Ён нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў Лёндане. У маладосьці захапляўся левымі ідэямі, удзельнічаў у сыянісцкім руху. Пазьней стаў крытычна ставіцца як да левых поглядаў, так і да палітыкі Ізраілю.

Тоні Джадт шмат гадоў выкладаў у Нью-Ёркскім унівэрсытэце. Яго асноўная праца – “Пасьля вайны. Гісторыя Эўропы пасьля 1945 году” – лічыцца адным з найбольш поўных і глыбокіх дасьледаваньняў па сучаснай гісторыі.

Джадт – аўтар многіх эсэ і публіцыстычных артыкулаў на актуальныя тэмы, якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў ЗША, Эўропе ды Ізраілі.
XS
SM
MD
LG