Паўднёвая Карэя правяла чарговыя ваенна-марскія вучэньні, галоўная задача якіх – адпрацоўка прыёмаў знаходжаньня паўночнакарэйскіх падводных лодак і тарпэдаў.
Вучэньні праводзіліся ў Жоўтым моры і сталі часткаю сэрыі маштабных манэўраў, якія праводзяцца пасьля таго, як 26 сакавіка 46 маракоў загінулі ў выніку атакі паўночнакарэйскай тарпэды на карабель ВМС Паўднёвай Карэі.
КНДР ня раз пагражала сілавым адказам на сэрыю ваенна-марскіх манэўраў, якія праводзіць Поўдзень. Пхеньян уважае, што гэта парушэньне яго сувэрэнітэту.