Аўганскія ўлады папярэдне ідэнтыфікавалі целы васьмі замежнікаў і двух аўганцаў, якія былі забітыя на паўночным усходзе краіны.
Паводле паліцыі правінцыі Бадахшан, шасьцёра забітых – амэрыканцы, адзін – немец, грамадзянстваяшчэ аднаго выявіць пакуль не ўдалося. Двое забітых аўганцаў працавалі перакладчыкамі. Ахвяры нападу былі знойдзеныя ў пятніцу на поўдні правінцыі побач з некалькімі аўтамабілямі. Кабульскае прадстаўніцтва міжнароднай дабрачыннай арганізацыі афтальмолягаў заявіла, што забітыя, хутчэй за ўсё, яе супрацоўнікі.
Талібы ўзялі на сябе адказнасьць за забойтвы.