Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан просіць дапамогі пацярпелым ад павадак


Прэм’ер-міністар Пакістану Эзуф Раза Гелані заклікаў усясьветную супольнасьць тэрмінова дапамагчы 15 мільёнам пакістанцаў, якія пацярпелі ад катастрафічных павадак.

“Урад неадкладна засяродзіў увагу на аднаўленьні разбураных мастоў. Шмат якія кампаніі ўключыліся ў працу. Але вады так шмат, што дамагчыся вынікаў вельмі цяжка” – сказаў Гелані.

Ахвярамі стыхійнага бедзтва ў Пакістане сталі больш як 1600 чалавек. Аўстралія заявіла пра гатоўнасьць перадаць Пакістану больш як дзевяць мільёнаў даляраў. ЗША накіроўваюць Іслямабаду 35 мільёнаў даляраў для дапамогі пацярпелым.
XS
SM
MD
LG