Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У грузінскім Горы запаляць 5000 сьвечак у памяць аб загіблых у 2008


Пяць тысяч запаленых сьвечак выкладуць сёньня ўвечары па контуры карты Грузіі на цэнтральнай плошчы Горы ў памяць аб ахвярах расейска-грузінскага ваеннага канфлікту ў жніўні 2008 года. Жалобныя мерапрыемствы ў гэтым грузінскім горадзе пачнуцца з адкрыцьця мэмарыяльнай алеі. Заўтра ў нядзелю ў кафэдральным саборы Горы адбудзецца памінальная служба. Тыдзень памяці ахвяраў жнівеньскай вайны праходзіць у гэтыя дні па ўсёй Грузіі.
XS
SM
MD
LG