Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Amnesty International" вывучыла сытуацыю з уцекачамі ў Грузіі


Міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя "Amnesty International" апублікавала даклад пра стан вымушана перамешчаных асобаў у Грузіі. У дакладзе дэталёва апісваецца, у якіх умовах даводзіцца жыць уцекачам, а таксама тое, якія праблемы маюць гэтыя людзі. Як вынікае з дакумэнту, прыкладна 6% насельніцтва Грузіі, каля 246.000 чалавек, зьяўляюцца вымушанымі перасяленцамі ўнутры краіны. Зь іх каля 220.000 пакінулі свае дамы падчас канфліктаў на пачатку 1990-х гадоў. Паводле аўтараў дакладу, 15 гадоў у Грузіі не існавала дзяржаўнай палітыкі ў дачыненьні да гэтых людзей.

"Amnesty International" называе прарывам прыняцьце ў 2007 дзяржаўнай стратэгіі, згодна зь якой прызнаецца права вымушаных мігрантаў на інтэграцыю па месцы цяперашняга пражываньня да таго часу, як стане магчымым іх вяртаньне дадому. Адначасна праваабаронцы заклікаюць грузінскія ўлады зрабіць нешта большае, чым гэты мінімум. Цягам амаль двух дзесяцігодзьдзяў многія ўцекачы застаюцца жыць у шпіталях і вайсковых бараках, дзе адсутнічаюць элемэнтарныя гігіенічныя ўмовы.
XS
SM
MD
LG