4
Ахвярамі паводак у Пакістане сталі ўжо 1600 чалавек - Ахвярамі наймацнейшых за дзесяцігодзьдзі паводак у Пакістане сталі, паводле апошніх ацэнак ААН, каля 1600 чалавек. Стыхійнае бедзтва так ці іначай закранула каля 4 мільёнаў пакістанцаў. Экспэрты ААН уважаюць, што краіне пагражае маштабная катастрофа. Паводле прагнозаў, дажджы ў Пакістане ў бліжэйшы час ня спыняцца.
У небясьпечнай зоне ўжо тры правінцыі – Хайбэр-Пэнтухва, Сінд і Пэнджаб.