У індыйскім Кашміры каля 60 чалавек загінулі ў выніку паводак, выкліканых праліўнымі дажджамі. Дзесяткі людзей параненыя, многія зьніклі. Разбураныя дарогі і іншыя аб’екты інфраструктуры. Паведамляецца, што ў выніку стыхіі больш за ўсё пацярпеў горад Лех, цэнтар раёну Ладакх, які мяжуе з Пакістанам і Кітаем.