Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пацярпела ад моцнай паводкі


Кіраўніцтва Паўночнай Карэі прызнала, што ў выніку паводкі, выкліканай заліўнымі дажджамі, народнай гаспадарцы краіны прычынена значная шкода, а вялікая колькасьць людзей загінула або параненая, паведамляе BBC.

Інфармацыйнае агенцтва КНДР паінфармавала, што больш як 5 тысяч дамоў і некалькі сотняў грамадзкіх будынкаў былі разбураныя або затопленыя. Вада заліла звыш 15 тысяч гектараў сельгасугодзьдзяў. Паведамляецца аб пашкоджаньні чыгунак, мастоў і лініяў электраперадач.
XS
SM
MD
LG