Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў паводкі ў Пакістане дасягнула 1400 чалавек


Пакістанскі ўрад абмеркаваў крызісную сытуацыю ў сувязі з катастрафічнай паводкай на паўночным захадзе краіны. Прэм’ер-міністар Юзуф Рэза Гіляні заклікаў членаў кабінэту актывізаваць выратавальныя работы і ацаніць памер стратаў. Пакістанскія вайскоўцы заявілі пра завяршэньне апэрацыі для выратаваньня жыхароў, якія апынуліся адрэзанымі ад сьвету.

Паводле місіі ААН, Пакістан перажывае найгоршую паводку на памяці людзей, яна закранула больш як 3 мільёны чалавек. Колькасьць ахвяраў дасягнула 1400 чалавек.
XS
SM
MD
LG