Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антон Астаповіч рыхтуе адкрыты ліст да міністра культуры


Антон Астаповіч
Антон Астаповіч
Адкрыты ліст на імя міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі рыхтуе рэспубліканскае Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Пра гэта «Свабодзе» сёньня паведаміў кіраўнік гэтай арганізацыі Антон Астаповіч:

«Учора ўвечары мы правялі сваю невялікую нараду, дзе выказалі занепакоенасьць працай Міністэрства культуры, скіраванай на захаваньне гісторыка-культурнай спадчыны. Тады і вырашылі напісаць адкрыты ліст на імя міністра зь пералікам усіх парушэньняў у гэтай галіне. І будзем прасіць спадара Латушку, каб ён нарэшце навёў тут канстытуцыйны парадак, бо менавіта ён нясе асабістую адказнасьць за дзейнасьць сваіх падначаленых.

Некаторыя мэдыі паведамілі, што наша таварыства нібыта ўжо напісала ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем зьняць Паўла Латушку з пасады. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Спачатку накіруем адкрыты ліст, і будзем чакаць рэакцыі кіраўніка міністэрства. Калі ён адмаўчыцца альбо дашле неадэкватны адказ, тады справа можа дайсьці і да звароту да прэзыдэнта. І нават калі гэты зварот высьпее, то ён таксама будзе зроблены ў выглядзе адкрытага ліста».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG