Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя не дала ўсталяваць юрту пратэсту ў Ошы


Тры дзесяткі моладзевых груп Кіргізстану заявілі сёньня, што яны аб’ядналіся, каб супрацьстаяць плянам паслаць паліцэйскую місію АБСЭ ў горад Ош. Мавлян Аскарбекаў, адзін зь лідараў новага руху, заявіў, што на яго думку Роза Атунбаева перавысіла свае паўнамоцтвы, пагаджаючыся на разьмяшчэньне сілаў АБСЭ. Паводле афіцыйных дамоўленасьцяў, місія з 52-х паліцэйскіх мела б дапамагаць аднавіць парадак у месцы найбуйнейшых міжэтнічных сутыкненьняў. Паводле Аскарбекава, прэзыдэнтка не прыслухоўваецца да думак кіраўнікоў палітычных партый і іншых уплывовых людзей, якія выступаюць супраць з’яўленьня міжнародных сілаў у Кіргізстане. Сёньня іншая група моладзі паспрабавала ўсталяваць у Ошы юрту пратэстантаў перад будынкам абласной адміністрацыі , але міліцыя спыніла гэтую акцыю.
XS
SM
MD
LG