Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан. Колькасьць ахвяраў паводак перавысіла 1500


У Пакістане колькасьць ахвяраў паводак перавысіла паўтары тысячы. Усяго стыхійнае бедзтва закранула жыцьці трох мільёнаў пакістанцаў.

Пад вадой апынуліся дзясяткі тысячаў дамоў, мільёны гектараў пасеваў, разбураныя больш за сто мастоў, дарогі. Спачатку паводкі ахапілі паўночны захад краіны, зараз рэкі, якія выйшлі з берагоў, затапляюць паўднёвыя правінцыі. З правінцыі Сіндхі ўлады плянуюць эвакуіраваць каля 200-тысячаў жыхароў даліны ракі Інд. Гэта самая моцная паводка ў Пакістане за апошнія 80 гадоў.

Гаворыць прадстаўніца Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Фадэла Шаіб:

"Гэта найгоршая паводка ў Пакістане за апошнія дзесяцігодзьдзі. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя занепакоеная з нагоды небясьпекі для соцень тысячаў людзей, у тым ліку і з прычыны захворваньняў, якія перадаюцца праз ваду, страўнікава-кішачных хваробаў і інфэкцый дыхальных шляхоў ".

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў сабраць для дапамогі пацярпелым 10 мільёнаў даляраў. У той жа час ЗША паабяцалі раней накіраваць Пакістану дзесяць мільёнаў даляраў, а Вялікая Брытанія – восем мільёнаў.
XS
SM
MD
LG