Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непарадкі ў Карачы: 45 загінулых


У пакістанскім горадзе Карачы мінулае ночы пры забурэньнях былі забітыя ня менш як 45 чалавек. Акты гвалту выбухнулі пасьля забойства ў панядзелак мясцовага дэпутата.

Падчас сутычак кулявыя раненьні атрымалі восемдзесят чалавек, былі разьбітыя або спаленыя дзясяткі крамаў і аўтамабіляў. Для аднаўленьня парадку ў Карачы ўвялі войскі. Не працуюць навучальныя ўстановы.

На думку назіральнікаў, непарадкі здарыліся на глебе міжэтнічнай і міжрэлігійнай непрыязнасьці.
XS
SM
MD
LG