Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пагражае Паўднёвай Карэі


Прадстаўнікі паўночнакарэйскіх узброеных сілаў прыгразілі "адпомсьціць" Сэулу за вайскова-марскія манэўры, заплянаваныя на гэтым тыдні непадалёку ад няўзгодненай мяжы паміж дзьвюма краінамі. Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва камуністычнай Карэі заявіла, што войскі КНДР "раструшчаць" вучэньні магутным ударам і асьцерагло цывільныя караблі, каб тыя не набліжаліся да месца вучэньняў.

У чацьвер Паўднёвая Карэя плянуе распачаць пяцідзённыя вучэньні флёту ў Жоўтым моры. Сэул падае гэта як рэакцыю на зьнішчэньне ў сакавіку паўднёвакарэйскага карвэта, які, як паказалі вынікі міжнароднага расьсьледаваньня, быў патоплены тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору.
XS
SM
MD
LG