Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вазок гною супраць “лідэра нацыі”


Казаская незалежная журналістка Жана Байтэлава 2 жніўня 2010 году закідала гноем прыступкі гарадзкога суду Алматы. Суд адмовіў у разглядзе пазову карэспандэнткі незалежнай газэты "Голос республики" супраць кіраўнікоў парлямэнту і прэм'ер-міністра Казахстану, якія падпісалі закон "Аб лідэру нацыі".

Журналістка закідала гноем суд Алматы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:05 0:00


15 чэрвеня ў афіцыйнай прэсе Казахстану быў апублікаваны канстытуцыйны закон, які надзяляе прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева прывілеяваным статусам "лідэр нацыі". Па словах Жанны Байтэлавай, закон аб лідэру нацыі ня мае юрыдычнай сілы, паколькі ў Канстытуцыі напісана, што Казахстан зьяўляецца ўнітарнай дзяржавай з прэзыдэнцкай формай кіраваньня.

Жана Байтэлава ўказвае на тое, што подпіс прэм'ера пад законам незаконны, паколькі ён узначальвае ўрад, які зьяўляецца выканаўчым, а не заканадаўчым органам. Яна патрабуе адклікаць закон аб лідэру нацыі.



Нагадаем, што аналягічны пэрформанс зрабіў 11 гадоў таму беларускі мастак Алесь Пушкін. У 1999 годзе, калі скончыліся першыя пяць гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі, мастак прывёз да адміністрацыі прэзыдэнта вазок гною з уторкнутым чырвона-зялёным сьцягам. Алесь Пушкін быў зьвінавачаны ў злосным хуліганстве і пакараны двума гадамі зьняволеньня ўмоўна. Пра той пэрформанс мастак выказваецца так:

"Ён для мяне, хутчэй, учынак, хэпэнінг мастака і творчага інтэлігента, які быў ня згодны з палітыкай нашай дзяржавы. Можа, пройдзе час, і з гонарам змагу прызнацца, што былі й сярод беларускай інтэлігенцыі людзі, якія адкрыта і проста выступілі ў 1999 годзе супраць узурпацыі ўлады адным чалавекам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG