Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падрыхтавалі плян ваеннага ўдару супраць Ірану


Вайскоўцы ЗША распрацавалі плян ваеннага ўдару супраць Ірану, паведаміў ачольнік аб'яднаных штабоў ЗША Майк Малэн. Ён дадаў, што вайсковае рашэньне было і застаецца "на стале", як адзін з варыянтаў для прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. У тэлеінтэрвію каналу NBC Малэн сказаў, што стварэньне Іранам ядзернай зброі, гэтак жа, як і патэнцыйны напад на яго, могуць спрычыніць "непажаданыя наступствы" ў гэтай "надзвычай нестабільнай частцы сьвету".
XS
SM
MD
LG