Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі вылавілі з ракі бочкі з хімікатамі


Кітайскія аварыйныя службы вылавілі з ракі Сунгары, якая ўпадае ў Амур, больш як 5 тысяч кантэйнераў для захоўваньня хімікатаў. Некалькі дзён таму яны былі змытыя ў раку паводкай. Як паведамляе агенцтва Сіньхуа, сярод вылаўленых кантэйнераў былі як пустыя, так і поўныя, дзе захоўваліся небясьпечныя хімічныя рэчывы. Тэсты вады выявілі невялікае забруджваньне. Мясцовыя ўлады паабяцалі ўзмацніць маніторынг стану вады і своечасова інфармаваць пра вынікі аналізаў, каб пазьбегнуць панікі.
XS
SM
MD
LG