Беларуская асацыяцыя журналістаў 30 – 31 ліпеня трэці раз ладзіла летні фэст “Бажынкі” на лясным хутары Барок у Валожынскім лесе. Летнік БАЖу сабраў каля 30 журналістаў незалежных беларускіх СМІ ў лясной сядзібе мастака Алеся Лася.
Экспэрт Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў Аксана Раманюк з Украіны правяла майстар-клясу на тэму "Бясьпека журналістаў падчас масавых акцыяў і працы ў гарачых пунктах"















