Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская незалежнасьць і беларуская ідэнтычнасьць


Праз 20 гадоў пасьля Дэклярацыі аб сувэрэнітэце ці стала незваротнай беларуская незалежнасьць? Ці дабудавалася беларуская нацыя? Ці выйдзе нарэшце Беларусь “на прастор, на шырокі разлог”, зьмяніўшы цяперашнюю ненармальнасьць?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць філёзаф Валянцін Акудовіч, палітоляг Андрэй Казакевіч і культуроляг Юлія Чарняўская.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 1 жніўня, а 18.05, 20.05, 22.05.

Прапануем вам фрагмэнты перадачы. Поўны тэкст зьявіцца на сайце пазьней.

Акудовіч
: Трохі ўтрыруючы, можна сказаць, што і Дэклярацыю аб сувэрэнітэце беларусы ў масе сваёй успрынялі як чарговую акупацыю – акупацыю незалежнасьцю... Толькі праз уладу мы злучаемся ў адно цэлае... Мы шукаем у сябе нацыю там, дзе яе і быць ня можа. Той нацыянальны канон, які выпрацавалі піянэры беларускага адраджэньня на пачатку XX стагодзьдзя – ці пасаваў ён беларусам, увагу якіх лёс скіраваў не на культурныя і лінгвістычныя каштоўнасьці, а на каштоўнасьці сацыяльнага парадку?

Казакевіч
: Каштоўнасьцю незалежнасьць можа стаць для многіх толькі тады, калі будзе пагроза яе страты. Прынамсі, толькі тады мы даведаемся, наколькі трывалая гэтая зьява... Беларуская нацыя не зьяўляецца аднароднай у тым, што тычыцца інтэрпрэтацыяў мінулага, сучаснага і бачаньня будучыні, але гэта, хутчэй, натуральная і нармальная зьява для сучасных нацыяў.

Чарняўская
: Калі напрыканцы 80-х гадоў многія людзі ўключалі сябе ў савецкую ідэнтыфікацыю, а сярод інтэлігенцыі – і ў расейскую ідэнтыфікацыю, то за апошнія 20 гадоў беларусы, хай нераўнамерна, скачкамі, але практычна сябе зь яе выключаюць... На ўзроўні грамадзянскім нацыя ў нас безумоўна існуе, але адзінай ідэнтычнасьці няма... Сымбалі, якія існуюць, не падзяляюцца ўсім грамадзтвам і нават большай яго часткай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG