Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка "перакрыў" дарогу на Нарач


У сувязі з наведваньнем Аляксандрам Лукашэнкам "Зубраняці" прыняты ўзмоцненыя меры бясьпекі.

Дарога на Нарач была перакрытая да 20-й гадзіны, хоць у пятніцу значная колькасьць людзей на аўтамабілях накіроўваецца ў зону адпачынку. Задзейнічаны ўвесь асабовы склад абласной міліцыі, а таксама Мядзельскага раёну. На трасе, што на другім баку возера Нарач, уздоўж праезнай часткі дзяжурылі некалькі дзясяткаў міліцыянтаў і некалькі машынаў з салдатамі ўнутраных войскаў. А каля прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі, дзе раней месьціўся дзіцячы яхт-клюб, — шмат ахоўнікаў у цывільным і ў міліцэйскай форме.

Людзі з абурэньнем успрынялі такія захады бясьпекі. У традыцыйным месцы адпачынку — на турыстычнай стаянцы Антонісбэрг (паўночны бераг возера Нарач) — міліцыянты забаранілі спыняцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG