Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для чаго вядзе PR-кампанію Ўладзімер Пуцін


Андрэй Піянткоўскі
Андрэй Піянткоўскі
Сучаснае аблічча Пуцінска-Мядзьведзеўскай Расеі, тактыку паводзінаў цяперашняга расейскага кіраўніцтва, перадвыбарчую кампанію Ўладзімера Пуціна аналізуе расейскі палітоляг і публіцыст Андрэй Піянткоўскі.

Свабода: Андрэй Андрэевіч, вы толькі што вярнуліся з грамадзкага форуму ў Фінляндыі. Які бачаць Расію тыя эўрапейцы, якія яшчэ цікавяцца тым, што ў Расіі адбываецца? Журналіст Уладзімір Надзеін піша ў «Ежедневном журнале» ў Інтэрнэце: «Баяцца эўрапейцы нас. Трошкі баяцца. Але больш шкадуюць і пагарджаюць. Словам, грэбуюць».

Андрэй Піянткоўскі: Я не адчуў такога адносіны да расейскіх ўдзельнікам форуму і да Расеі ў цэлым, я маю на ўвазе апошні з дзеясловаў, ужыты паважаным Надзеіным. Але што мне спадабалася на гэтым форуме. Я пераканаўся, што Фінляндыю менш, чым іншыя эўрапейскія краіны, закранула тое, што я называю «шродарызацыяй» эўрапейскай грамадзкасьці. Шродар - гэта клясычны прыклад адданага служэньня пуцінскаму рэжыму. Атрымлівае ён нейкія мізэрныя 2 мільёны эўра ў год на якой-небудзь з пуцінскіх «бэнзакалёнак», увесь час выступае з дакладамі, кнігамі аб квітнеючай дэмакратыі ў Расеі. І ён не самотны, ён проста найбольш бессаромны. «Шродарызацыю» я назіраў і ў Амэрыцы, калі там працаваў у камандзіроўцы.

Навошта ім Чапманы, навошта ім людзі, якія павінны былі дакладваць Крамлю аб апошніх палітычных тэндэнцыях Амэрыкі, калі на іх працуюць людзі, якія фармуюць амэрыканскую палітыку ў дачыненьні да Расеі. Два дзяржсакратара былых, заслужаных – Кісінджэр і Бэйкер. Пра Кісінджэра шырока вядома, група “Кісінджэр – Прымакоў", якая ўдзельнічае ў кампаніі «Kissinger Associates». Бэйкер ня так на відавоку, ён неяк у ценю, але яго прыватная кампанія кансультуе «Газпром» і «Раснафту», ня менш. Ну і дзьве зоркі – Дзьмітры Саймс, вядома, і ў Кісінджэра працуе Том Грэм. Гэтая «вялікая чацьвёрка», вядома, вартая не дзясятка Ан Чапман, а сотняў. Гэта значыць з гэтымі – гэта проста адмываньне грошай.

Я доўга ня быў у Германіі, таму што больш працаваў у Амэрыцы, і мінулай восеньню апынуўся, і нават не ў сацыял-дэмакратаў, а ў лібэрал-дэмакратаў. Агульная лінія такая была, якая калісьці мяне шакавала – у вуснах героя Польскай дэмакратычнай рэвалюцыі Адама Міхніка. На нейкім адным сэмінары даволі даўно ён сказаў: «Ну, так, канешне, калі б у цывілізаванай эўрапейскай краіне, у Германіі або Польшчы, да ўлады б прыйшоў былы афіцэр Гестапа, гэта было б дзіка. Але для Расеі гэта, бадай, самы лепшы варыянт». Дарэчы, Адам Міхнік прыкладна такіх жа поглядаў прытрымліваецца да гэтага часу, праўда, з маленькай паправачкай на тое, што добра б афіцэра Гестапа замяніць маладым, прагрэсіўным ... І гэта пануючы пункт гледжаньня. Вось тут слова «пагарда» менавіта правільна ўлавіла гэтае стаўленьне, паблажлівая пагарда.

А ў Фінляндыі гэтага не адчуваецца. Дарэчы, я заўсёды заўважаў, што фіны нашмат лепш за нас разумеюць сытуацыю ў Расіі, танчэй, чым іншыя эўрапейцы. Ну, у іх лёс такі – яны жывуць побач з бярлогам мядзьведзя, і ім неяк трэба вельмі ўважліва вывучаць. Там такіх настрояў няма.

Цалкам інтэрвію можна прачытаць ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG