Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавэс разрывае адносіны з Калюмбіяй


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс абвясьціў пра разрыў дыпляматычных адносінаў з Калюмбіяй. Такое рашэньне ён патлумачыў “ агрэсіўнай палітыкай” , якую праводзіць у дачыненьні яго краіны калюмбійскае кіраўніцтва на чале з Альвара Урыбе. “Нам нічога не застаецца , як цалкам разарваць дыпляматычныя адносіны з Калюмбіяй”, заявіў Чавэс. Ён адзначыў таксам, што прыняў рашэньне “ з трывогай у сэрцы”.

Прычынай рэзкага пагаршэньня двухбаковых сувязяў з сярэдзіны мінулага году сталі прэтэнзіі Калюмбіі да Вэнэсуэлы з-за таго, што яна нібыта дала прытулак на сваёй тэрыторыі членам камандаваньня леваэкстрэмісцкіх паўстанцкіх груповак, якія дзейнічаюць у Калюмбіі.
XS
SM
MD
LG