Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анамальнае лета


Беларускі Рэспубліканскі гідрамэтэаралягічны цэнтар заяўляе, што сьпякотнае надвор'е сёлетняга лета — анамальная зьява для Беларусі. Адначасна сыноптыкі канстатуюць, што абсалютны тэмпэратурны максымум не пераўзыйдзены, і прагназуюць перавышэньне кліматычнай нормы цягам жніўня.

Незвычайнай сьпякотай асабліва адзначыўся сёлетні ліпень: тэмпэратура паветра ў межах 30—35 градусаў больш за тыдзень трымалася ўпершыню, кажа кіраўніца аддзелу клімату Белгідрамэту Алена Камароўская:

"Другая дэкада ліпеня — гэта самы пік лета. І сярэдняя тэмпэратура паветра — вышэйшая за дэкадную кліматычную норму на 6,3 градуса. Такая гарачая дзесяцідзёнка адзначаная ўпершыню за ўвесь пэрыяд назіраньняў. Прычым увогуле цягам лета такіх сьпякотных дзесяці дзён запар не было ніводнага разу".
Абсалютны тэмпэратурны максымум — 38 градусаў — быў зафіксаваны ў Менску ў 1936 годзе ...

Абсалютны тэмпэратурны максымум — 38 градусаў — быў зафіксаваны ў Менску ў 1936 годзе, у Беларусі гэты рэкорд паўтарыўся ў 1946 годзе на Гомельшчыне. Пры гэтым тэмпэратуру паветра ад 30 градусаў сыноптыкі прызнаюць неспрыяльнай мэтэаралягічнай зьявай, а ад 35 градусаў — небясьпечнай. Таму сёлетняя сьпёка анамальная, але не надзвычайная зьява, бо пэрыядычна ў Беларусі яна паўтараецца, кажа галоўны сыноптык Вольга Фядотава:

"Гэтая незвычайна рэдкая сьпёка — яна сапраўды анамальная зьява: тэмпэратура на 6—10 градусаў перавышае кліматычную норму. Але яна ўсё ж час ад часу здараецца, і ня толькі апошнімі гадамі, а і раней. Мы павінны гэта разумець, што нічога такога зусім ужо небывалага пакуль яшчэ няма".

Тым ня менш сыноптыкі раяць не забываць пра захады бясьпекі, да прыкладу — насіць галаўныя ўборы, унікаць прамога сонца, піць больш вадкасьці. Тым больш што перавышэньне кліматычных нормаў захаваецца да канца ліпеня, а найверагодней — і цягам усяго наступнага жніўня, кажа Вольга Фядотава:
жнівень будзе на 2—3 градусы халаднейшы за ліпень ...

"Паводле нашых ацэнак, жнівень будзе на 2—3 градусы халаднейшы за ліпень, але тэмпэратура будзе вышэйшая за шматгадовыя сярэднія значэньні. Колькасьць ападкаў будзе блізкай да сярэдняй шматгадовай нормы. Спадзяёмся, што такой працяглай і пакутлівай сьпёкі ў жніўні ўжо ня будзе, аднак у асобныя пэрыяды будуць хвалі цяпла, калі тэмпэратура будзе перасягаць 30 градусаў".

Паводле Белгідрамэтцэнтру, у выніку сьпёкі зафіксаваныя выпадкі правісаньня правадоў электраперадач, пашкоджаньне асфальтавых дарог і чыгуначных рэек. Таксама адзначаецца надзвычайнае праграваньне вады ў рэках — да 29 градусаў на поўдні Беларусі, дзе ўсталяваўся клімат поўначы Украіны.

Тэмпэратурны слупок можа падняцца да 37"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG