Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і Украіна скасоўваюць візавы рэжым


Украіна і Ізраіль падпісалі дамову аб ўзаемным скасаваньні візаў для сваіх грамадзянаў. Дамова падпісаная сёньня ў часе візыту ў Ізраіль міністра замежных спраў Украіны Канстанціна Грышчанкі і павінна быць яшчэ ратыфікаваная парлямэнтамі абодзьвюх краінаў. Чакаецца, што яна ўступіць у дзеяньне на працягу трох месяцаў. Грамадзяне абедзьвюх краінаў змогуць уязжаць на тэрыторыю іншай дзяржавы, праязджаць празь яе або знаходзіцца бяз візы на працягу 90 дзён . Такім правам можна будзе карыстацца раз на паўгоду.
XS
SM
MD
LG