Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Белязеку правяраюць на "абразу прэзыдэнта"


Сяргей Белязека атрымаў паведамленьне, што пракуратура Чыгуначнага раёну праводзіць праверку, ці няма ў ягоных зваротах у прэзыдэнцкую адміністрацыю абразаў на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Праверка была ініцыявана Віцебскай абласной пракуратурай пасьля таго, як актывіст даслаў у Адміністрацыю прэзыдэнта некалькі лістоў. У адным зь іх, напісаным напрыканцы 2009 году, Сяргей Белязека прасіў А.Лукашэнку пазбавіць яго беларускага грамадзянства і выслаць за межы краіны, як у савецкія часы высылалі дысыдэнтаў, бо ў Беларусі парушаюцца яго грамадзянскія правы.

Калі начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун адказаў Сяргею Белязеку, што ў заканадаўстве Беларусі не прадугледжана адмова ад беларускага грамадзянства, апошні накіраваў яшчэ ў Адміністрацыю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь яшчэ два звароты.

Цяпер іх пераадрасавалі ва ўправу ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму, адкуль спадар Белязека атрымаў адказ, што зварот "пакінуты без разгляду па сутнасьці, бо ў ім утрымліваюцца нецэнзурныя словы і абразы".

Сяргей Белязека выклаў у інтэрнэт свае меркаваньні пра магчымую крымінальную справу паводле артыкула 368 "Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь". Калі актывіста прызнаюць вінаватым, яму пагражае штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт да паўгода, абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да шасьці гадоў.

Дагэтуль Сяргея Белязеку судзілі толькі за ўдзел у апазыцыйных акцыях і каралі штрафамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG