Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам зноў судзіцца з кампаніяй “Гавары праўду”


Ніна Пахлопка
Ніна Пахлопка
Сёньня ў Гаспадарчым судзе Менску адбылося падрыхтоўчае паседжаньне з удзелам прадстаўнікоў Менскага гарвыканкаму і адукацыйнай установы "Рух наперад", якая арганізавала кампанію "Гавары праўду". На пачатку ліпеня гарадзкія ўлады ўжо патрабавалі зьліквідаваць рух, але прайгралі працэс. Гэтым разам яны вылучылі ўстанове новыя прэтэнзіі: на думку гарадзкіх уладаў, арандаваныя арганізацыяй плошчы нібыта не прыстасаваныя да "адміністратыўнай дзейнасьці".

Супрацоўнікі юрыдычнага ўпраўленьня Менгарвыканкаму настойваюць: памяшканьні ў доме на праспэкце Машэрава, 54, якія "Рух наперад" арандуе ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю "Tina Vlati", не прыдатныя для офіснай дзейнасьці, а значыць, дамова арэнды несапраўдная.

У той жа час прысутная на паседжаньні прадстаўніца фірмы-арандадаўцы пярэчыць: пасьля заключэньня дамовы з грамадзкай арганізацыяй усе зьвесткі былі перададзеныя ў кадастравае агенцтва і ніякіх прэтэнзіяў да схемы супрацоўніцтва не ўзьнікала. Тым больш што дагэтуль там здымалі памяшканьні іншыя арганізацыі, да якіх не было пытаньняў.

"Рух наперад" патрабаваньні Менгарвыканкаму называе незаконнымі і просіць суд адмовіць пазоўніку. Намесьніца старшыні адукацыйнай установы "Рух наперад" Ніна Пахлопка лічыць, што сталічныя ўлады шукаюць усе магчымыя спосабы, каб нэўтралізаваць іх арганізацыю. Таму шукаць тут нейкіх юрыдычных зачэпак папросту не выпадае:
задача адна: прад'явіць зараз новыя патрабаваньні, каб прызнаць несапраўднай дамову арэнды ...

"Раней Менгарвыканкам агучыў, што мы нібыта далі несапраўдныя зьвесткі, што дамову не 2-га лютага заключылі, а 10-га. Гэта ўсё было зьняпраўджана, і судзьдзя іх патрабаваньні не задаволіў. Яны на гэтым не спыніліся, цяпер прыдумалі, што па тэхпашпарце ўсё памяшканьне, якое належыць "Tina Vlati" (там каля тысячы квадратных мэтраў, уключна з банкам, крамай "Zara", нашым памяшканьнем), праходзіць як гандлёвыя плошчы. Але там, дзе займаем мы, яно пазначанае якраз як адміністратыўнае. Ім трэба папросту за штосьці чапляцца, таму што задача адна: прад'явіць зараз новыя патрабаваньні, каб прызнаць несапраўднай дамову арэнды. Дарэчы, на 29 ліпеня ў мяне ўжо ёсьць позва па іх апэляцыйнай скарзе на ранейшае рашэньне, па юрыдычным адрасе. Таму мэта відавочная — закрыць".

Нагадаем, што 7 ліпеня Гаспадарчы суд Менску адмовіў у задавальненьні пазову Менгарвыканкаму аб ліквідацыі "Руху наперад". Галоўным абвінавачаньнем з боку выканкаму было тое, што рух падаў заведама непраўдзівую інфармацыю пра юрыдычны адрас. Аднак судзьдзя Андрэй Аляшкевіч, які будзе разьбірацца і ў цяперашніх нюансах арэнды, вынес рашэньне: адмовіць Менгарвыканкаму ў задавальненьні пазову. Гарадзкія ўлады, як вынікае з пададзенай апэляцыі, такім рашэньнем незадаволеныя. Ці ёсьць спадзяваньні на тое, што будзе не перадузяты разгляд справы? Ніна Пахлопка кажа, што ў практыцы супрацьстаяньня грамадзкіх арганізацый зь дзяржаўнымі ўстановамі лік зусім не на карысьць дэмакратычных рухаў:



18 траўня ў офісе ўстановы "Рух наперад", а таксама ў кватэрах больш як 20 актывістаў кампаніі "Гавары праўду" прайшлі ператрусы, былі забраныя кампутары, дакумэнты, грошы. Кіраўнік арганізацыі Ўладзімер Някляеў, актывісты Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў былі затрыманыя і тры дні правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў якасьці падазраваных за "распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах". Абвінавачаньне па гэтай справе нікому ня выстаўленае дагэтуль. Кампутары, носьбіты інфармацыі, дакумэнты і грошы таксама нікому не вярнулі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG