Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан прыбыла ў Кабул, дзе заплянаваная яе сустрэча з прэзыдэнтам Карзаем, а таксама з новапрызначаным камандуючым войскамі ЗША і НАТА ў Аўганістане Дэвідам Петрэўсам.
Заўтра таксама павінна пачацца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная будучыні Аўганістану. У ёй возьмуць удзел высокапастаўленыя палітыкі, каля 40 замежных міністраў. Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун, які таксама возьме ўдзел у сустрэчы, заклікаў прэзыдэнта Карзая расказаць пра канкрэтныя крокі ў паляпшэньні сытуацыі і дасягненьні нацыянальнага прымірэньня.