Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку і Менску прэзэнтуюць кнігу-рарытэт пра Лукашэнку


Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў
Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў
Мініятурная кніга памерам 38 на 55 мілімэтраў, прысьвечаная візыту беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Азэрбайджан сёлета ў ліпені, выйшла ў бакінскім выдавецтве "Індыга".

Як паведамляюць азэрбайджанскія СМІ, ініцыятарам праекту стала мясцовае кніжнае таварыства, а таксама Музэй мініятурнай кнігі ў Баку, у якім захоўваюцца рэдкія сувэнірныя выданьні. Наклад кнігі, прысьвечанай візыту беларускага лідэра ў Азэрбайджан, складае 150 асобнікаў. 15 зь іх ужо падараваныя беларускаму кіраўніку.

Як паведаміла журналістам заснавальніца Музэю мініятурнай кнігі, старшыня азэрбайджанскага кніжнага таварыства, аліеўская стыпэндыятка Зарыфа Салахава, у выданьні падрабязна адлюстраваны візыт беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі ў Азэрбайджан, цырымонія яго сустрэчы з прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым, іх сумесная прэс-канфэрэнцыя, урачысты прыём у гонар прэзыдэнта Беларусі, цырымонія прысваеньня Лукашэнку званьня ганаровага доктара Бакінскага славянскага ўнівэрсытэту ды іншыя мерапрыемствы.

Аб прэзэнтацыі рарытэту ўжо абвешчана і ў Баку, і ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG