Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі навуковец пацьвярджае сваё выкраданьне спэцслужбамі ЗША


Іранскі навуковец Шахрам Аміры, які цьвердзіць, што быў выкрадзены агентамі ЗША болей як год таму, вярнуўся ў Іран з ЗША.
Сёньня Аміры яшчэ раз заявіў журналістам, што яго схапілі супрацоўнікі амэрыканскіх спэцслужбаў у Савудаўскай Арабіі ў 2009 годзе і вывезьлі ў ЗША. Ён сказаў таксама, што на яго аказвалі “моцны псыхалягічны ціск”, каб прымусіць да супрацоўніцтва, і што на ягоных допытах прысутнічалі ізраільскія агенты. Аміры падкрэсьліў, што ён не ядзерны фізык, а “проста навуковец”.

ЗША катэгарычна адмаўляюць выкраданьне Аміры. Дзяржаўная сакратарка Гілары Клінтан раней заяўляла, што навуковец прыехаў у Злучаныя Штаты на сваё жаданьне і мог пакінуць краіну ў любы момант.
XS
SM
MD
LG