Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччыне вярнулі карціны, вывезеныя амэрыканскімі салдатамі


Амэрыканскія ўлады ў сераду вярнулі Нямеччыне карціны, вывезеныя салдатамі ЗША падчас Другой Сусьветнай вайны. Паведамляецца, што вернутыя 11 палотнаў на суму каля 200 тысяч даляраў. Паводле амэрыканскіх уладаў, гэтыя карціны належалі музэю гораду Пірмазэнс і былі знойдзеныя салдатамі ў адным з бомбасховішчашаў, куды іх вынесьлі супрацоўнікі. Сярод вернутых карцінаў і некалькі працаў вядомага нямецкага мастака 19 стагодзьдзя Генрыха Бюркеля, ураджэнца Пірмазэнсу.
XS
SM
MD
LG