Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...увесь дзень. Цёпла: 21 — 28 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Чэмпіёнаў 2010/2011 барысаўскі футбольны клюб БАТЭ прымае на гарадзкім стадыёне ў Барысаве ісьляндзкі "Хабнарф'ёрдзюр". Пачатак а 19.00.

У пасёлку Самахвалавічы Мінскай вобласьці пачынаецца трохдзённая міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя "Бульбаводства Беларусі: навуковае забесьпячэньне і інавацыйны шлях разьвіцьця".

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Ніжнім Тагіле адкрываецца выстаўка ўзбраеньня і вайсковага абсталяваньня "Defense Expo 2010", якую наведаюць Ангела Мэркель, Уладзімір Пуцін і Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі у чатырохдзённым туры па Каўказе (Грузія, Арменія) і Сярэдняй Азіі (Казахстан).


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1099 пачаўся штурм Ярусаліму крыжаносцамі. У горадзе, здабытым наступнага дня, крыжаносцы ўчынілі разьню мусульманаў, габрэеў і нешматлікіх хрысьціянаў, якія дачакаліся "вызваленьня".

У 1903 увялі ў карыстаньне Транссыбірскую магістраль у Расеі. Працягласьць чыгуначнай пасажырскай лініі ад Масквы да Ўладзівастоку — 9288 кілямэтраў.

У 1918 нарадзіўся знакаміты швэдзкі кінарэжысэр Інгмар Бэргман (пам. 2007).

У 1992 памёр беларускі пісьменьнік Аляксей Карпюк (нар. 1920).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень здабыцьця Бастыліі — нацыянальнае сьвята Францыі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Ежы Бузэк памятае пра Беларусь"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ніякі іншы від мастацтва не выходзіць па-за межы звычайнай сьвядомасьці так, як фільм — пранікаючы проста ў нашы пачуцьці, уваходзячы глыбока ў змрочны пакой душы".

Інгмар Бэргман
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG