Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі суд вяртаецца да катыньскіх справаў


Сёньня Маскоўскі гарадзкі суд пачне папярэдні разгляд зыску асьветнага цэнтру «Мэмарыял» пра незаконнасьць засакрэчваньня пастановы Галоўнай ваеннай пракуратуры Расеі , якая ў 2004-м годзе спыніла разгляд катыньскай крымінальнай справы. «Мэмарыял» дабіваецца рассакрэчваньня матэрыялаў крымінальнай справы і архіваў, зьвязаных з Катыньню.

Раней галоўны ваенны пракурор Расеі Сяргей Фрыдзінскі заявіў Інтэрфаксу, што закон весьці далейшае расьсьледаваньне не дазваляе, бо прайшлі тэрміны даўнасьці . На думку Фрыдзінскага, падзеі ў Катыні нельга лічыць рэпрэсіямі, бо «устаноўленыя канкрэтныя вінаватыя, хто прымаў рашэньні» і «гэта канкрэтныя асобы, а не дзяржава».

«Мэмарыял» таксама зьвярнуўся да прэзыдэнта Мядзьведзева з просьбай праверыць якасьць расьсьледаваньня, праведзенае Ваеннай пракураторай , а таксама разгледзець магчымасьць узнаўленьня расьсьледаваньня.
XS
SM
MD
LG