Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская АЭС будзе агульна-балтыйскім праектам


Літва, Латвія, Эстонія і Польшча зьбіраюцца дамовіцца аб удзеле ў пабудове літоўскай АЭС восеньню. Пра гэта паведаміў сёньня літоўскі прэм'ер Андрус Кубілюс па выніках сустрэчы са сваім эстонскім калегам Андрусам Ансіпам.

Чакаецца, што стратэгічны інвэстар будзе вызначаны на пачатку наступнага году.

Паводле закону аб атамнай электрастанцыі, прынятага раней літоўскім парлямэнтам, 34% акцыяў новай станцыі маюць належаць Літве, а 50% - стратэгічнаму інвэстару. Яшчэ 16% мяркуецца падзяліць паміж Варшавай, Рыгай і Талінам, адпаведна іх удзелу ў пабудове.

Прэм'ер міністар Эстоніі адзначыў, што ў неабходнасьці АЭС "няма сумневаў", паколькі Фінляндыя, якая будуе ўласны новы рэактар, экспартаваць электраэнэргію не зьбіраецца.
XS
SM
MD
LG