Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Ігара Суцягіна ніякіх зьвестак


Сям'я Ігара Суцягіна заяўляе, што пакуль ня мае ніякіх зьвестак пра яго. Паводле брата Дзьмітрыя, Ігар заўсёды пры першай магчымасьць зьвязваўся са сваякамі. Цяпер, пасьля вызваленьня, ад яго не было ніякіх званкоў. Ана Ставінская, адвакат навукоўца, таксама паведаміла, што пакуль ад яе кліента не было ніякіх зьвестак. Ігар Суцягін, які адбываў пакараньне за шпіянаж на карысьць замежных выведак, нядаўна быў памілаваны ўказам прэзыдэнта Мядзьведзева.

Паводле дамовы паміж Масквой і Вашынгтонам, расейскі бок перадаў амэрыканцам чатырох памілаваных зьняволеных. Дзьмітрый Мядзьведзеў памілаваў Аляксандра Запароскага, Генадзя Васіленку, Сяргея Скрыпаля і Ігара Суцягіна, якія былі асуджаныя за шпіянаж на карысьць Захаду. У абмен ЗША перадалі 10 нядаўна затрыманых грамадзянаў, абвінавачаных у працы на расейскія спэцслужбы.

XS
SM
MD
LG