Скандал зь меркаванымі расейскімі шпіёнамі, якіх нядаўна затрымала Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў у ЗША, выглядае даволі сьмешна, калі прыкладаць да яго такую самую мерку, як да шпіёнскай дзейнасьці пары "халоднай вайны", піша аглядальнік нашага радыё Робэрт Коўлсан.
Але гэты скандал явіцца ў іншым сьвятле, калі паглядзець на Расею як на імпэрыю, чые дзеяньні ўжо перасталі матывавацца ідэалёгіяй, лічыць Коўлсан. Паводле Коўлсана, натуру сёньняшняй Расеі значна лепей вызначае тэрмін "кланавая клептакратыя".
Коўлсан пагаджаецца з расейскім аналітыкам Дзьмітрыем Сушарыным, які лічыць, што галоўнай праблемай кіроўчай эліты Расеі зьяўляецца легалізацыя фінансавых сродкаў, якія яна прыдбала шляхам масавай карупцыі.
Паводле расейскіх дасьледнікаў з Вышэйшай школы эканомікі, вялізная частка з сумы 38 мільярдаў даляраў, якую ў 2009 годзе расейскі ўрад выдзеліў на антыкрызісныя захады, не была скарыстаная згодна з прызначэньнем, а засела на рахунках розных банкаў, у якіх на кіроўчых пасадах знаходзяцца дзеці відных прадстаўнікоў палітычнай эліты Расеі.
У прыватнасьці, у “Внешэкономбанку”, старшынём назіральнай рады якога зьяўляецца Ўладзімір Пуцін, намесьнікам дырэктара працуе 32-гадовы Пётар Фрадкоў, сын былога прэм’ер-міністра Міхаіла Фрадкова. Фрадкоў-старэйшы цяпер зьяўляецца дырэктарам Службы замежнай выведкі, якая, як мяркуецца, заснавала згаданую шпіёнскую сетку ў ЗША.
Сярод расейскіх банкаў, якія атрымалі "антыкрызісную" дапамогу ад ураду, ёсьць і “Россельхозбанк”, якім кіруе 32-гадовы Дзьмітрый Патрушаў, сын Мікалая Патрушава, што кіраваў Фэдэральнай службай бясьпекі ў 1999-2008 гг., а цяпер узначальвае Дзяржаўную раду бясьпекі.
На думку Коўлсана, галоўнай праблемай гэтых "трыццаці-зь-нечым-гадовых" сыноў зьяўляецца спосаб, як інвэставаць грошы, прыдбаныя дзякуючы ўплывовым бацькам, у праекты, якія будуць знаходзіцца пад дзяржаўнай апекай і ня стануць аб’ектам нейкіх расьсьледаваньняў у будучыні.
“Рэч у тым, што сувязі паміж карупцыйнымі даходамі, расейскімі спэцслужбамі ды расейскім дзяржаўным і "прыватным" бізнэсам усталяваныя ўжо даволі добра. І цяпер гэтыя сувязі пераносяцца за мяжу спосабам, які можа непакоіць або не непакоіць – у залежнасьці ад пункту погляду", — піша Робэрт Коўлсан.
У гэтым кантэксьце, падводзіць да высновы аглядальнік нашага радыё, роля 28-гадовай расейскай бізнэсмэнкі Анны Чэпмэн, якая была арыштаваная ў ЗША разам зь дзевяцьцю іншымі падазраванымі ў шпіянажы, не выглядае надта сьмешнай. Бацька Чэпмэн, нагадвае Коўлсан, быў афіцэрам КГБ, які працаваў пад дыпляматычным прыкрыцьцём у Афрыцы да 2002 году. Сёньняшнія расейскія шпіёны дзейнічаюць іначай, чым іхнія калегі з часу "халоднай вайны", бо і заданьні перад імі сёньня іншыя.