Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заклікае прыслухоўвацца да праваабаронцаў


Прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін агучыў новую стратэгію эканамічнага разьвіцьця Паўночнага Каўказу. Прамаўляючы ў горадзе Кіславодзк Стаўрапальскага краю Пуцін прапанаваў змагацца зь беспрацоў'ем шляхам больш актыўнага залучэньня інвестыцыяў.

Ён таксама заклікаў мясцовыя ўлады болей прыслухоўвацца да праваабаронцаў, каб "разбурыць сьцяну абыякавасьці, змовы і карупцыі", якая, па яго словах, нярэдка паўстае перад незадаволенымі жыхарамі рэгіёну.
XS
SM
MD
LG