Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...

  • ...але без дажджу. Вельмі цёпла: 18 — 31 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • У Менску канфэрэнцыя Нацыянальнага Форуму грамадзянскай супольнасьці на тэму "Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі".


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Cустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі ў Астане. Чакаецца, што Аляксандар Лукашэнка прыме рашэньне пра фармат удзелу Менску ў гэтым саюзе і заадно высьветліць таямніцу, прагаласавала Палата прадстаўнікоў за ратыфікацыю адпаведнага Мытнага кодэксу, ці не.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1789 нарадзіўся пісьменьнік Фадзей (або Тадэвуш) Булгарын. Ён прыйшоў на сьвет у шляхецкай сям’і Бэнэдыкта Булгарына ў маёнтку Пырашава пад Менскам. У сваім рамане "Іван Выжыгін", ва ўспамінах і нарысах шмат пісаў пра Беларусь. А сам стаў героем славутай беларускай паэмы "Тарас на Парнасе".
  • У 1811 Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць.
  • У 1889 нарадзіўся францускі пісьменьнік Жан Както (пам. 1963).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Дзень Сьвятых Кірыла і Мятода — нацыянальнае сьвята Чэхіі.


МІНУС 365:


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • "Мастак ня можа гаварыць пра сваё мастацтва, як расьліна ня можа гаварыць пра садоўніцтва".
Жан Както
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG