Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астане стартуе саміт ЭўрАзЭС


Сёньня ў сталіцы Казахстану распачынае працу саміт краін Эўраазіяцкай эканамічнай судружнасьці. Лідэры Армэніі, Беларусі, Казахстану, Кіргізстану, Расеі, Таджыкістану і Ўкраіны зьбіраюцца абмеркаваць стварэньне гаспадарчага суду ЭўрАзЭС. На сёньняшні дзень яго функцыі выконвае Эканамічны суд СНД. Плянуецца таксама зацьвердзіць бюджэт судружнасьці на наступны год.

У кулюарах саміту Дзьмітрый Мядзьведзеў, Нурсултан Назарбаеў і Аляксандар Лукашэнка маюць правесьці нараду адносна Мытнага саюзу Расеі, Казахстану і Беларусі.

На мінулым тыдні Лукашэнка паведаміў, што беларускі Нацыянальны сход зацьвердзіў Мытны кодэкс саюзу.
XS
SM
MD
LG