Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пачаў візыт у Казахстан

абноўлена

Паводле інфармацыі прэсавай службы кіраўніка Беларусі, Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у паседжаньні Міждзяржаўнай рады Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (ЭўрАзЭс), што пройдзе ў Астане 5 ліпеня.

Плянуецца таксама ўдзел Лукашэнкі ў мерапрыемствах, прымеркаваных да юбілею прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.

Напярэдадні, 3 ліпеня, у размове з журналістамі пры сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці Лукашэнка ўрэшце прызнаў, што Мытны кодэкс Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі афіцыйны Менск ратыфікаваў:

«Што да Мытнага зьвязу, то вельмі шкада, што прэзыдэнт саюзнай дзяржавы ня ведае, што адбываецца ў Мытным зьвязе. Мушу вам сказаць, што мы ні на ёту не зрабілі кроку назад, ні на мілімэтар не адстаём у Мытным зьвязе ні ад Расеі, ні ад Казазхстану. Мы на сёньняшні дзень ратыфікавалі ўсе дамовы і пагадненьні, якія тычацца Мытнага зьвязу. Але яны гэтага ня ведаюць. Гарантыю вам даю, што ня ведаюць. У адваротным выпадку не было б гэтай балбатні па тэлевізары. Мытны кодэкс мы ратыфікавалі…»

Рашэньне аб фармаваньні Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі было прынятае ў лістападзе 2009 году ў Менску прэзыдэнтамі трох краін. Аднак Беларусь да апошняга адкладала ратыфікацыю Мытнага кодэксу, зьвязваючы свой удзел у саюзе "трох" з адменаю Расеяй мыта на нафтапрадукты, якія ўвозяцца ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG