Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бішкеку адбылася інаўгурацыя Атунбаевай


У Кіргізстане Раза Атунбаева афіцыйна стала прэзыдэнтам краіны. Гэту пасаду яна будзе займаць да 31 сьнежня 2011. Да правядзеньня парлямэнцкіх выбараў сёлета ў кастрычніку яна таксама застанецца кіраўніком ўраду.
Цырымонія інаўгурацыі адбылася сёньня раніцай ў Бішкеку.
Пытаньне аб наданьні Атунбаевай прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў было вынесена на рэфэрэндум 27 чэрвеня, у якім, паводле афіцыйных дадзеных, болей за 90% ўхвалілі новую канстытуцыю краіны. Гэты асноўны закон, згодна зь якім Кіргізстан цяпер з’яўляецца парлямэнцкай рэспублікай, пачаў дзейнічаць у пятніцу.

XS
SM
MD
LG