Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самае гарачае ў гісторыі лета – як ратавацца ад сьпёкі


Цяперашняе лета ў Эўропе будзе самым гарачым за ўсю найноўшую гісторыю мэтэаназіраньняў. З такім прагнозам выступілі экспэрты NASA.

Як заявіў амэрыканскі адмысловец прафэсар Джеймс Хансэн, "матэматычныя мадэлі дэманструюць, што ў бліжэйшыя месяцы тэмпэратура будзе расьці і жыхароў Паўночнага паўшар’я чакае самае гарачае за ўсю гісторыю сучаснай мэтэаралёгіі лета".

Такой жа думкі прытрымліваюцца і навукоўцы ўнівэрсытэту ў Цюрыху. Яны адзначаюць, што бліжэйшым часам Эўропе ў выніку зьмены ў шляхах цёплых плыняў Ціхага акіяну пагражае рэзкае падвышэньне тэмпэратуры. У выніку ўжо на пачатку жніўня колькасьць сьмерцяў можа павялічыцца прыкладна на 40 тысяч у параўнаньні са звычайнымі гадамі.

З нагоды экстрэмальнай гарачыні, якая не назіралася ў Нямеччыне з 1952 году, да жыхароў шэрагу рэгіёнаў гэтай краіны зьвярнуліся высокія прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя.

Трэба трымаць вокны цягам дня зачыненымі, завешваць іх цёмнымі шторамі і адчыняць толькі на ноч, каб праветрыць. У такія дні ўсім рэкамэндавана шмат піць, сочачы, каб у пітной вадзе ўтрымлівалася дастаткова соляў. Звычайную пітную ваду ва ўмовах высокага потавыдзяленьня пажадана крыху падсольваць. Пітво не павінна быць надта халодным. Аптымальная тэмпэратура — 20—25 градусаў. Гэта асабліва важна, калі чалавек асмаг. Таксама няблага піць ваду, зьлёгку разбаўленую чырвоным віном. А вось халоднага піва лепш пазьбягаць. Таксама варта адмовіцца і ад такога папулярнага напою, як кава
Адказныя чыноўнікі заклікалі сваіх суграмадзянаў па магчымасьці бавіць час у прахалодных месцах і пазьбягаць фізычных нагрузак. Прагучала парада трымаць вокны цягам дня зачыненымі, завешваць іх цёмнымі шторамі і адчыняць толькі на ноч, каб праветрыць. У такія дні ўсім рэкамэндавана шмат піць, сочачы, каб у пітной вадзе ўтрымлівалася дастаткова соляў. Звычайную пітную ваду ва ўмовах высокага потавыдзяленьня пажадана крыху падсольваць. Пітво не павінна быць надта халодным. Аптымальная тэмпэратура — 20—25 градусаў. Гэта асабліва важна, калі чалавек асмаг. Таксама няблага піць ваду, зьлёгку разбаўленую чырвоным віном. А вось халоднага піва лепш пазьбягаць. Таксама варта адмовіцца і ад такога папулярнага напою, як кава.

Вельмі карыснае пітво ва ўмовах экстрэмальна гарачага лета — травяная гарбата: з шыпшынаю або гібіскусам. Апошні напой асабліва карысны для людзей з гіпэртэнзіяй.

У гарачыню трэба быць уважлівым да харчаваньня. Адмыслоўцы раяць адмовіцца ад тлустага, салёнага, смажанага і салодкага і перайсьці на гародніну, садавіну, бабовыя, якія істотна зьніжаюць узровень халестэрыну ў крыві.

Як вынікае з загадаў нямецкіх ведамстваў па ахове здароўя, асаблівая адказнасьць за здароўе людзей у такую сьпёку кладзецца на супрацоўнікаў дамоў састарэлых, іншых сацыяльных устаноў. Кіраўнікі фірмаў, у якіх няма кандыцыянэраў, мусяць стварыць неабходныя ўмовы для дзейнасьці супрацоўнікаў, а таксама прапанаваць ім адпаведныя напоі.

Падкрэсьліваецца, што падобныя перасьцярогі — элемэнтарныя рэчы, якія дапамогуць пазьбегнуць шпіталізацыі ды іншых праблемаў. Асабліва пільнымі трэба быць у дачыненьні да пажылых, дзяцей і хворых.

З гледзішча рызыкі для здароўя грамадзянаў Беларусь, дзе ў гэтыя летнія месяцы, паводле айчынай службы гідрамэтэаралёгіі, клімат набывае рысы трапічнага, таксама ня служыць выключэньнем.

"Нязвыклая гарачыня — усё ж зьява экстрэмальная", папярэджваюць сыноптыкі, "хоць яна і будзе часам праходзіць на тле адноснай нізкай для мясцовых умоваў вільготнасьці, а таму суб’ектыўна будзе пераносіцца крыху лягчэй".

Як папярэджваюць у гідрамэтэацэнтры, хворым трэба засьцерагацца ад сонца і духаты. Пажадана не выходзіць на вуліцу паміж 11 і 17 гадзінамі, заўсёды мець пры сябе неабходныя лекі, а таксама бутэлечку вады бяз газу.

Як канстатуюць сыноптыкі, незвычайная гарачыня найбольш небясьпечная для жыхароў мэгаполісаў, бо істотна пагаршае якасьць гарадзкога паветра. На іх думку, цяпер у тым жа Менску створаны ўмовы для канцэнтраваньня шкодных рэчываў у прыземным слаі атмасфэры. Хоць вецер у горадзе звычайна і ўзмацняецца ў дзённы час, аднак гэта ня той вецер, які зносіць бруднае паветра прэч. Слаі з рознай канцэнтрацыяй шкодных сумесяў перамешваюцца і разьмяркоўваюцца досыць раўнамерна. Таму экалягічная сытуацыя ў мэгаполісе робіцца ў гарачыню вельмі складанай, кажуць адмыслоўцы. Яны раяць праводзіць час у зялёных цяністых зонах, што вельмі пазытыўна адбіваецца ня толькі на фізычным, але і на псыхічным здароўі.

Тое, што гарачыня — вельмі істотны стрэс для арганізму, пацьвердзілі і на сталічнай станцыі хуткай дапамогі. Ад пачатку сьпякотнага лета ў Менску было зафіксавана больш за дзясятак сонечных і цеплавых удараў, а таксама сонечных апёкаў. Супрацоўнікі хуткай дапамогі прагназуюць павелічэньне колькасьці выклікаў да старых і дзяцей, да людзей з сардэчна-сасудзістымі, эндакрыннымі, анкалягічнымі, лёгачнымі праблемамі, з хваробамі абмену рэчываў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG