Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Яроменку затрымалі за нацыянальную сымболіку


Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста "Маладога фронту" Уладзімера Яроменка. Хлопец меў пры сабе для распаўсюджваньня ў рамках кампаніі "Горад наш!" бел-чырвона-белыя стужкі і інфармацыйныя ўлёткі пра беларускую нацыянальную сымболіку.

Кампанія стартавала 14 траўня на знак пратэсту супраць зьмены беларускай сымболікі на цяперашнюю дзяржаўную.

Маладафронтаўцы вывешвалі ў некалькіх гарадах і мястэчках бел-чырвона-белыя стужкі і сьцягі. Супрацоўнікі міліцыі агулам затрымалі больш за дзясятак чалавек.
XS
SM
MD
LG