Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны саюз: Канчатковае рашэньне прыме Лукашэнка


Беларускія афіцыйныя асобы працягваюць захоўваць маўчаньне адносна паведамленьняў шэрагу мэдыяў пра ратыфікацыю Мытнага кодэксу Мытнага саюзу на закрытым пасяджэньні беларускага парлямэнту 30 чэрвеня.

Ва ўсіх кампэтэнтных органах — абедзьвюх палатах Нацыянальнага сходу, адміністрацыі прэзыдэнта, урадзе — не пацьвярджаюць, але і не абвяргаюць гэтую інфармацыю.

Аднак крыніца ў беларускіх урадавых колах паведаміла БелаПАН, што гэты "інфармацыйны ўкід адбыўся з расейскага боку". На думку крыніцы, "падзея ня вартая таго шуму, які цяпер узьняты". Паводле яе, усё роўна канчатковае рашэньне будзе прымацца Аляксандрам Лукашэнкам, "зыходзячы з інтарэсаў народу Беларусі", 4—5 ліпеня ў Астане падчас пасяджэньняў у рамках ЭўрАзЭС і вышэйшага органа Мытнага саюзу на ўзроўні кіраўнікоў краін.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG