Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына абрала прэзыдэнта


Прадстаўнік кіроўчай кааліцыі, хрысьціянскі дэмакрат Крыстыян Вульф быў абраны новым прэзыдэнтам Нямеччыны ў трэцім туры галасаваньня.

Нягледзячы на тое, што праўладны кандыдат набраў найбольшую колькасьць галасоў, аналітыкі падкрэсьліваюць, што выбары прадэманстравалі істотнае аслабленьне пазыцыяў канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель у Бундэстагу.

Папярэдні прэзыдэнт Горст Кёлер датэрмінова падаў у адстаўку пасьля таго, як яго выказваньні аб мэтах нямецкай вайсковай місіі ў Аўганістане выклікалі рэзкі грамадзкі рэзананс. Цягам свайго травеньскага візыту ў Аўганістан Кёлер сказаў, што "бундэсвэр" абараняе ў гэтай краіне і эканамічныя інтарэсы Бэрліну.
XS
SM
MD
LG