Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
...задажджыць. Цёпла: 15 — 27 С.
Выстава "Віза на жыцьцё. Дыпляматы, якія ратавалі габрэяў" у амбасадзе Ізраілю ў Менску. Пачатак а 12.00.
Бэльгія на паўгода пераймае старшынёўства ў Эўразьвязе.
Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Мэўлют Чавушаглу зь візытам у Маскве.
У Швэйцарыі пачынаецца славуты Montreux Jazz Festival, які патрывае да 17 ліпеня.
У 1569 была падпісаная Люблінская унія. Дзьве краіны — Вялікае Княства Літоўскае і Польшча — аб’ядналіся ў адну фэдэратыўную Рэч Паспалітую. Унія ўзмацніла сярэднявечную беларускую дзяржаву, якая сама ўжо не спраўлялася са зьнешнімі агрэсіямі, але ўрэшце паспрыяла палянізацыі тагачаснага кіраўніцтва краіны. У 18 ст. Рэч Паспалітая будзе падзеленая паміж суседнімі імпэрыямі.
У 1646 нарадзіўся знакаміты нямецкі філёзаф, матэматык і фізык Готфрыд Ляйбніц (1716).
У 1804 нарадзілася француская пісьменьніца Жорж Санд (пам. 1876).
У 1907 годзе нарадзіўся Варлам Шаламаў, вязень ГУЛАГу і расейскі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў зь лягернага жыцьця "Колымские рассказы" (пам. 1982).
У 1991 скончылася гісторыя ўсходняга суперніка НАТО — арганізацыі Варшаўскай дамовы. Пратакол аб спыненьні дзейнасьці гэтай арганізацыі ў Празе падпісалі Баўгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына.
Дзень Канады — галоўнае дзяржаўнае сьвята ў Канадзе.
Сьвята Джулая — адзначаецца ў Баўгарыі. Устаноўленае пад канец 1970-х баўгарскімі хіпі, на памятку песьні "July Morning" брытанскага рок-гурту "Uriah Heep" (з альбому "Look at Yourself", 1971). Кожны год маладыя людзі з розных краін зьяжджаюцца на чарнаморскае ўзьбярэжжа ў Баўгарыі, каб там сустрэць узыход сонца раніцай 1 ліпеня. Раней удзел у сьвяце ўспрымаўся як форма пратэсту супраць камуністычнай сыстэмы, цяпер сымбалізм сьвята зьвязаны з вызваленьнем асобы ад аковаў гарадзкой і глябалізаванай цывілізацыі. Некалькі разоў у сьвяце ўдзельнічаў і сам гурт "Uriah Heep".
"Что я видел и понял в лагере. Чрезвычайную хрупкость человеческой культуры, цивилизации. Человек становиться зверем через три недели — при тяжёлой работе, холоде, голоде и побоях."
"Человек живёт [в лагере] не надеждами — надежд никаких не бывает, не волей — какая там воля, а инстинктом, чувством самосохранения — тем же началом, что и дерево, камень, животное."
Варлам Шаламаў
ТРОХІ...
...задажджыць. Цёпла: 15 — 27 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Выстава "Віза на жыцьцё. Дыпляматы, якія ратавалі габрэяў" у амбасадзе Ізраілю ў Менску. Пачатак а 12.00.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
Бэльгія на паўгода пераймае старшынёўства ў Эўразьвязе.
Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Мэўлют Чавушаглу зь візытам у Маскве.
У Швэйцарыі пачынаецца славуты Montreux Jazz Festival, які патрывае да 17 ліпеня.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1569 была падпісаная Люблінская унія. Дзьве краіны — Вялікае Княства Літоўскае і Польшча — аб’ядналіся ў адну фэдэратыўную Рэч Паспалітую. Унія ўзмацніла сярэднявечную беларускую дзяржаву, якая сама ўжо не спраўлялася са зьнешнімі агрэсіямі, але ўрэшце паспрыяла палянізацыі тагачаснага кіраўніцтва краіны. У 18 ст. Рэч Паспалітая будзе падзеленая паміж суседнімі імпэрыямі.
У 1646 нарадзіўся знакаміты нямецкі філёзаф, матэматык і фізык Готфрыд Ляйбніц (1716).
У 1804 нарадзілася француская пісьменьніца Жорж Санд (пам. 1876).
У 1907 годзе нарадзіўся Варлам Шаламаў, вязень ГУЛАГу і расейскі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў зь лягернага жыцьця "Колымские рассказы" (пам. 1982).
У 1991 скончылася гісторыя ўсходняга суперніка НАТО — арганізацыі Варшаўскай дамовы. Пратакол аб спыненьні дзейнасьці гэтай арганізацыі ў Празе падпісалі Баўгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень Канады — галоўнае дзяржаўнае сьвята ў Канадзе.
Сьвята Джулая — адзначаецца ў Баўгарыі. Устаноўленае пад канец 1970-х баўгарскімі хіпі, на памятку песьні "July Morning" брытанскага рок-гурту "Uriah Heep" (з альбому "Look at Yourself", 1971). Кожны год маладыя людзі з розных краін зьяжджаюцца на чарнаморскае ўзьбярэжжа ў Баўгарыі, каб там сустрэць узыход сонца раніцай 1 ліпеня. Раней удзел у сьвяце ўспрымаўся як форма пратэсту супраць камуністычнай сыстэмы, цяпер сымбалізм сьвята зьвязаны з вызваленьнем асобы ад аковаў гарадзкой і глябалізаванай цывілізацыі. Некалькі разоў у сьвяце ўдзельнічаў і сам гурт "Uriah Heep".
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Э. Зэльцэр: Жыцьцё вартае раману". (http://www.svaboda.org/content/transcript/1767076.html)ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ: