Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідацыі наступстваў разьліву нафты перашкаджае шторм


У Мэксыканскай затоцы часткова спынілі работы для ліквідацыі вялізнай нафтавай плямы – у сувязі з трапічным штормам “Алекс”, які пачаўся ў рэгіёне. Караблі, занятыя зьбіраньнем нафты, праз высокія хвалі і моцны вецер былі змушаныя вярнуцца ў парты на паўднёвым узьбярэжжы ЗША.

Абсталяваньне, пастаўленае спэцыялістамі кампаніі “BP” на аварыйнай падводнай сьвідравіне, дазваляе затрымліваць да 25 тысяч барэляў нафты за дзень. Сыноптыкі не выключаюць, што надвор’е ў раёне аварыі пагоршыцца: шторм “Алекс” можа перарасьці ў ураган.

Тым часам Вашынгтон пагадзіўся прыняць дапамогу 12 дзяржаваў для ліквідацыі наступстваў аварыі на нафтавай плятформе. Вядома, што адной з краінаў, чыю дапамогу прынялі Злучаныя Штаты, стала Японія – гэтая краіна паставіць дзьве высокатэхналягічныя прылады для збору нафты з паверхні затокі. Выцяканьне нафты ў Мэксыканскай затоцы доўжыцца ўжо больш за два месяцы.
XS
SM
MD
LG