Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Іру рыхтуюць замену


Сэульская газэта «Часон Ільбо» паведаміла, што кіраўнік Паўночнай Карэі мае сур’ёзныя праблемы з памяцьцю, часам гаворыць бязладна і не заўсёды разумее тое, што адбываецца навокал. Прычынаю такіх паводзінаў Кім Чэн Іра можа быць перанесены ім два гады назад інсульт. Паводле зьвестак спэцслужбаў Паўднёвай Карэі, кіраўніцтва КНДР тэрмінова рыхтуе замену свайму лідэру.

Мяркуецца, што ў верасьні будзе прызначаны афіцыйны пераемнік. Як чакаюць, ім стане малодшы сын Кім Чэн Іра.
XS
SM
MD
LG