Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР можа абраць новае кіраўніцтва ў верасьні


Кіроўная ў Паўночнай краіне камуністычная партыя склікае трэці ў гісторыі з’езд, на якім можа быць абранае новае кіраўніцтва краіны. Як паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР, з’езд неабходны, бо краіна напярэдадні важных пераменаў.
Прадстаўнікі заходніх спэцслужбаў зьвязваюць гэта з тым, што апошнім часам істотна пагоршылася здароўе паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Іра, а таму паўстала пытаньне аб пераемніку. Хутчэй за ўсё ім стане малодшы сын Кім Чэн Іра – Кім Чон Ун.
XS
SM
MD
LG